Версія для людзей са слабым зрокам

Электронны зварот

Паважаны наведвальнік!

Электронны зварот – адзін са спосабаў звароту грамадзян і юрыдычных асоб да кіраўніцтва і спецыялістаў камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама.

Электронныя звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў (далей – грамадзян), і юрыдычных асоб разглядаюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».

Звяртаем Вашу ўвагу!

У адпаведнасці з падпунктам 1.1 пункта 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 снежня 2007 г. № 498 "Аб дадатковых мерах па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб» звароты (прапановы, заявы, скаргі) грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама юрыдычных асоб, незалежна ад таго, у які дзяржаўны орган або іншую арганізацыю яны паступілі, першапачаткова падлягаюць разгляду па сутнасці ў адпаведнасці з кампетэнцыяй:

  • у мясцовых выканаўчых і распарадчых органах, падпарадкаваных ім арганізацыях, тэрытарыяльных падраздзяленнях (органах) і арганізацыях, якія падпарадкаваныя або ўваходзяць у склад (сістэму) рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду, іншым дзяржаўным органам, іншым арганізацыям, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць і размешчаных у межах той адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, на тэрыторыі якой узніклі пытанні, выкладзеныя ў зваротах;
  • у іншых дзяржаўных органах, іншых арганізацыях, калі пытанні, выкладзеныя ў зваротах, адносяцца да выключнай кампетэнцыі гэтых органаў або арганізацый.

Да кампетэнцыі камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама адносіцца разгляд пытанняў, звязаных з арганізацыяй работы ва ўстановах аховы здароўя і арганізацыях, падпарадкаваных камітэту па ахове здароўя Мінгарвыканкама.

Звароты ў электронным выглядзе, якія паступілі з няпоўнай або недакладнай інфармацыяй пра адпраўніка, або некарэктныя па змесце, не разглядаюцца.

Спосаб падачы электронных зваротаў

Электронныя звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў (далей – грамадзян), і юрыдычных асоб накіроўваюцца шляхам размяшчэння ў дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэме ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб (сістэма ўліку і апрацоўкі зваротаў)

Доступ карыстальнікаў да сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў забяспечваецца праз сайт у глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт па адрасе

https://обращения.бел (інтэрнэт-сайт).

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» электронны зварот выкладаецца на беларускай або рускай мовах

Тэрмін разгляду электроннага звароту

Электронныя звароты павінны быць разгледжаны не пазней за 15 дзён са дня, наступнага за днём рэгістрацыі зваротаў, а тыя звароты, што патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі, – не пазней за 1 месяц.

Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца ў электронным выглядзе на адрас электроннай пошты, пазначаны ў электронным звароце, альбо ў пісьмовым выглядзе на адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна або месца знаходжання юрыдычнай асобы ў выпадках, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».

Пакідаюцца без разгляду па сутнасці звароты, якія (па якіх)

  • выкладзены не на беларускай або рускай мовах;
  • не ўтрымліваюць прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку, адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
  • не ўтрымліваюць поўнай назвы юрыдычнай асобы і адрас яго месца знаходжання, прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
  • утрымліваюць тэкст, які не паддаецца чытанню;
  • утрымліваюць нецэнзурныя або абразлівыя словы ці выразы;
  • падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскiм працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах або ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены iншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
  • змяшчаюць пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі адрасата;
  • прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
  • пададзены паўторны зварот і ў ім не змяшчаюцца новыя абставіны;
  • з заяўнікам спынена перапіска.

Адкліканне электроннага звароту

Заяўнік мае права адклікаць электронны зварот шляхам падачы пісьмовай заявы або накіравання заявы ў электроннай форме.


Адправіць электронны зварот у: