Версія для людзей са слабым зрокам

Старшыня камітэта

Юркевіч Ігар Віктаравіч

  • ажыццяўляе кіраўніцтва дзейнасцю Камітэта на аснове адзінаначалля;
  • у межах сваёй кампетэнцыі выдае загады, абавязковыя для выканання работнікамі Камітэта, падпарадкаванымі арганізацыямі, арганізуе і кантралюе іх выкананне;
  • ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва падначаленымі арганізацыямі, уносіць прапановы ў Мінгарвыканкам аб стварэнні і спыненні іх дзейнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам, нясе адказнасць за незабеспячэнне стабільнага і эфектыўнага функцыянавання падначаленых арганізацый, за непрыняцце або несвоечасовае прыняцце мер да кіраўнікоў гэтых арганізацый, якія не забяспечылі стабільную іх працу і эфектыўнае выкарыстанне дзяржаўнай маёмасці;
  • прызначае на пасаду і вызваляе ад пасады кіраўнікоў падпарадкаваных арганізацый па ўзгадненні з намеснікам старшыні Мінгарвыканкама па кірунку дзейнасці і кіраўнікамі адміністрацый раёнаў г.Мінска па тэрытарыяльнай прыналежнасці;
  • прадстаўляе ў Мінгарвыканкам для разгляду праекты рашэнняў і распараджэнняў старшыні Мінгарвыканкама па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Камітэта;
  • узаемадзейнічае ў межах паўнамоцтваў са структурнымі падраздзяленнямі Мінгарвыканкама і Міністэрства аховы здароўя, іншымі дзяржаўнымі органамі, арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці, грамадскімі аб'яднаннямі;
  • дзейнічае без даверанасці ад імя Камітэта, прадстаўляе яго інтарэсы ў адносінах з іншымі арганізацыямі;
  • забяспечвае выкананне фінансавай дысцыпліны і абарону маёмасных і іншых інтарэсаў Камітэта;
  • узначальвае калегію Камітэта і кіруе яе працай;
  • удзельнічае ў пасяджэннях Мінгарвыканкама, у нарадах, якія праводзяцца старшынёй Мінгарвыканкама і яго намеснікамі, пры абмеркаванні пытанняў, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Камітэта;
  • удзельнічае ў пасяджэннях, нарадах, калегіях Міністэрства аховы здароўя пры абмеркаванні пытанняў, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Камітэта;
  • ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з заканадаўствам.