вядзенне пытанняў будаўніцтва, мадэрнізацыі, рэканструкцыі, а таксама ўсіх відаў рамонтных прац у падпарадкаваных арганізацыях;
кантроль за ўтрыманнем і эксплуатацыяй будынкаў, збудаванняў і прылеглых тэрыторый падпарадкаваных арганізацый;
арганізацыя і кантроль працы па аддзелах, якія ім курыруюцца;
кантроль выканання падначаленымі аддзеламі працоўнай і выканаўчай дысцыпліны;
вядзенне перапіскі з органамі дзяржаўнага кіравання і арганізацыямі незалежна ад формы ўласнасці ў межах кампетэнцыі;
вядзенне пытанняў арганізацыі закупак работ і паслуг, вырабаў медыцынскага прызначэння, своечасовага ўводу ў эксплуатацыю медыцынскага абсталявання, вырабаў медыцынскага прызначэння і медыцынскай тэхнікі;
кантроль за эфектыўным і мэтавым выкарыстаннем вылучанага бюджэтнага фінансавання ў рамках капітальнага будаўніцтва, рэканструкцыі, мадэрнізацыі і рамонту;
планаванне будаўніцтва новых аб’ектаў;
арганізацыя і кантроль дзейнасці падпарадкаваных арганізацый па пытаннях эканоміі і беражлівага выкарыстання паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў;
арганізацыя працы і кантроль за выкананнем падначаленымі арганізацыямі паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця;
арганізацыя працы і кантроль за дзейнасцю падпарадкаваных арганізацый, якая прыносіць даходы;
арганізацыя ўключэння ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемай і неэфектыўна выкарыстоўваемай маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці г. Мінска;
кіраўніцтва працай і кантроль за фінансава-гаспадарчай дзейнасцю УП «Жылздраў», УП «Медык», КУП «Мінсксанаўтатранс», КУП «Клініка эстэтычнай стаматалогіі», КУП «Клінічны цэнтр пластычнай хірургіі і медыцынскай касметалогіі г. Мінска», гандлёва-вытворчага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Камбінат харчавання “Вітамін”»;
вядзенне жыллёвых пытанняў;
арганізацыя і кантроль за выкананнем нормаў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11.03.2004 № 1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны» па кірунку дзейнасці;
арганізацыя і кантроль за выкананнем нормаў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 14.06.2007 № 3 «Аб прыярытэтных кірунках умацавання эканамічнай бяспекі дзяржавы»;
арганізацыя і кантроль за выкананнем нормаў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31.12.2010 № 4 «Аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь»;
арганізацыя працы і кантроль за выкананнем патрабаванняў нормаў заканадаўства па ахове працы і пажарнай бяспекі ў падпарадкаваных арганізацыях;
арганізацыя і кантроль за ходам ліквідацыі наступстваў аварый у падпарадкаваных арганізацыях;
арганізацыя ўзаемадзеяння і супрацоўніцтва ў межах кампетэнцыі з Мінгарвыканкамам, Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, РУП «Белмедтэхніка» і РУП «Белфармацыя», праектнымі і будаўнічымі арганізацыямі, іншымі арганізацыямі розных формаў уласнасці;
узаемадзеянне са сродкамі масавай інфармацыі ў межах курыруемых пытанняў.