Версія для людзей са слабым зрокам

Аддзел першаснай медыцынскай дапамогі

Начальнік аддзела першаснай медыцынскай дапамогі: Шылава Ірына Мікалаеўна

тэл: +375 17 272-76-37

  • ажыццяўляе кіраўніцтва і кантроль за лячэбна-дыягнастычным працэсам, якасцю і даступнасцю медыцынскай дапамогі, якая аказваецца ў амбулаторна-паліклінічных установах, хуткай медыцынскай дапамогай, каардынацыяй работы галоўных урачоў, загадчыкаў аддзяленняў па пытаннях планавання, развіцця і ўдасканалення амбулаторна-паліклінічнай і хуткай медыцынскай дапамогі даросламу насельніцтву.
  • праводзіць аналіз дзейнасці амбулаторна-паліклінічных устаноў аховы здароўя, гарадской станцыі хуткай медыцынскай дапамогі.
  • распрацоўвае і ажыццяўляе мерапрыемствы па паляпшэнню якасці экспертызы працаздольнасці і медыцынскай рэабілітацыі хворых, зніжэнню ўзроўню інваліднасці, укараненню ў практыку навуковых прынцыпаў медыцынскай рэабілітацыі і экспертызы хворых і інвалідаў, перадавога вопыту ўстаноў аховы здароўя па пытаннях медыцынскай рэабілітацыі і экспертызы, забеспячэнню пераемнасці
  • каардынуе работу галоўных спецыялістаў аддзела па пытаннях развіцця і ўдасканалення першаснай медыка-санітарнай дапамогі
  • кантралюе выкананне падведамнымі амбулаторна-паліклінічнымі ўстановамі Рэспубліканскіх і гарадскіх праграм, загадаў і распараджэнняў Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама па пытаннях прафілактыкі, дыягностыкі і лячэння захворванняў
  • арганізоўвае працу гарадской станцыі хуткай медыцынскай дапамогі па аказанні хуткай медыцынскай дапамогі насельніцтву, транспарціроўцы хворых у стацыянары па накіраванні ўрачоў амбулаторна-паліклінічнай сеткі, а таксама асобам, якія звярнуліся непасрэдна на станцыю па экстраную медыцынскую дапамогу
  • ажыццяўляе кантроль за своечасовасцю, якасцю і аб'ёмам медыцынскай дапамогі, якая аказваецца медыцынскім персаналам гарадской станцыі хуткай медыцынскай дапамогі.
  • ажыццяўляе кантроль якасці і даступнасць медыцынскай дапамогі ў амбулаторна-паліклінічных установах
  • забяспечвае своечасовае ўкараненне ў практычную дзейнасць падведамных устаноў дасягненняў медыцынскай навукі, новых методык і тэхналогій