Разам з інвалідамі першай і другой групы, якія карыстаюцца правам ільготнага лекавага забеспячэння, у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 сакавіка 2012 г. №139 «Аб ільготным Забеспячэнні лекавымі сродкамі асобных катэгорый грамадзян» у мэтах дадатковай сацыяльнай падтрымкі па забеспячэнню лекавымі сродкамі асобных катэгорый грамадзян прадастаўлена права грамадзянам, якія з’яўляюцца інвалідамі ІІІ групы, акрамя асоб, ільготнае забеспячэнне лекавымі сродкамі якіх ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 года «Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян», а таксама асоб, інваліднасць якіх наступіла ў выніку супрацьпраўных дзеянняў, па прычыне алкагольнага, наркатычнага, таксічнага ап’янення, членашкодніцтва, на 50-працэнтную зніжку з кошту лекавых сродкаў, якія выдаюцца па рэцэптах лекараў у межах пераліку асноўных лекавых сродкаў у парадку, які вызначаецца Урадам Рэспублікі Беларусь, для лячэння захворвання, якое прывяло да інваліднасці. ільготнае лекавае забеспячэнне інвалідаў трэцяй групы ажыццяўляецца па асноўным захворванні, якое прывяло да інваліднасці, у межах Пераліку асноўных лекавых сродкаў, зацверджанага пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 2012 г. № 25 «Аб унясенні змены ў пастанову Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 16.07.2007 № 65». Захворванне, па якім ажыццяўляецца права на ільготнае забеспячэнне лекавымі сродкамі па трэцяй групе інваліднасці, вызначае ВКК тэрытарыяльнай паліклінікі па месцы жыхарства ў адпаведнасці з заключэннем, вынесеным МРЭК.