Паважаны наведвальнік!
Электронны зварот – адзін са спосабаў звароту грамадзян і юрыдычных асоб да кіраўніцтва і спецыялістаў камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама.
Электронныя звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў (далей – грамадзян), і юрыдычных асоб разглядаюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».
Звяртаем Вашу ўвагу!
У адпаведнасці з падпунктам 1.1 пункта 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 снежня 2007 г. № 498 "Аб дадатковых мерах па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб» звароты (прапановы, заявы, скаргі) грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама юрыдычных асоб, незалежна ад таго, у які дзяржаўны орган або іншую арганізацыю яны паступілі, першапачаткова падлягаюць разгляду па сутнасці ў адпаведнасці з кампетэнцыяй:
- у мясцовых выканаўчых і распарадчых органах, падпарадкаваных ім арганізацыях, тэрытарыяльных падраздзяленнях (органах) і арганізацыях, якія падпарадкаваныя або ўваходзяць у склад (сістэму) рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду, іншым дзяржаўным органам, іншым арганізацыям, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць і размешчаных у межах той адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, на тэрыторыі якой узніклі пытанні, выкладзеныя ў зваротах;
- у іншых дзяржаўных органах, іншых арганізацыях, калі пытанні, выкладзеныя ў зваротах, адносяцца да выключнай кампетэнцыі гэтых органаў або арганізацый.
Да кампетэнцыі камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама адносіцца разгляд пытанняў, звязаных з арганізацыяй работы ва ўстановах аховы здароўя і арганізацыях, падпарадкаваных камітэту па ахове здароўя Мінгарвыканкама.
Звароты ў электронным выглядзе, якія паступілі з няпоўнай або недакладнай інфармацыяй пра адпраўніка, або некарэктныя па змесце, не разглядаюцца.