Начальнік упраўлення арганізацыйна-кадравай і юрыдычнай работы: Гатоўчык Аляксандр Яўгеньевіч
тэл.:+37517215-21-09
- арганізацыя працы па фармаванні перспектыўнага кадравага рэзерву, рэзерву кіруючых кадраў, іх падрыхтоўцы, аналізу іх кар'ернага росту
- унясенне на разгляд кіраўніцтва камітэта прапаноў па ўдасканаленні арганізацыі працы з кадрамі, якія ўваходзяць у кадравы рэестр камітэта, па падборы і расстаноўцы кадраў
- арганізацыя працы па бесперапынным навучанні спецыялістаў арганізацый аховы здароўя ва ўстановах адукацыі «Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі», «Беларускі дзяржаўны медыцынскі каледж» і інш.
- арганізацыя работы па атэстацыі спецыялістаў камітэта і кіраўнікоў арганізацый аховы здароўя на адпаведнасць займаемай пасады, прысваенне класаў дзяржаўным служачым.
- арганізацыя работы атэстацыйнай камісіі на прысваенне першай і другой кваліфікацыйных катэгорый кіраўнікам і ўрачам, на прысваенне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі работнікам
з сярэдняй спецыяльнай медыцынскай адукацыяй - прадстаўленне інтарэсаў камітэта ў судах і іншых дзяржаўных органах па прававых пытаннях.
- падрыхтоўка загадаў, даведак, справаздач, прапаноў па кадравых і юрыдычных пытаннях
- аналіз стану ідэалагічнай работы ў падпарадкаваных арганізацыях, падрыхтоўка даведак, прапаноў па дадзеным раздзеле працы
- абагульненне сумесна з іншымі структурнымі падраздзяленнямі і аналіз правапрымяняльнай практыкі камітэта, унясенне прапаноў аб яе ўдасканаленні
- распрацоўка рэкамендацый, а таксама праектаў загадаў камітэта, накіраваных на павышэнне эфектыўнасці прававой працы ў камітэце
- ажыццяўленне праверкі стану прававой працы ў падпарадкаваных арганізацыях