Старшыня камітэта
Богдан Алена Леанідаўна
ажыццяўляе кіраўніцтва дзейнасцю камітэта на аснове адзінаначалля;
- у межах сваёй кампетэнцыі выдае загады, абавязковыя для выканання работнікамі камітэта, падпарадкаванымі арганізацыямі, арганізуе і кантралюе іх выкананне;
- ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва падначаленымі арганізацыямі, уносіць прапановы ў Мінгарвыканкам аб стварэнні і спыненні іх дзейнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам, нясе адказнасць за незабеспячэнне стабільнага і эфектыўнага функцыянавання падначаленых арганізацый, за непрыняцце або несвоечасовае прыняцце мер да кіраўнікоў гэтых арганізацый, якія не забяспечылі стабільную іх працу і эфектыўнае выкарыстанне дзяржаўнай маёмасці;
- прызначае на пасаду і вызваляе ад пасады кіраўнікоў падпарадкаваных арганізацый па ўзгадненні з намеснікам старшыні Мінгарвыканкама па кірунку дзейнасці і кіраўнікамі адміністрацый раёнаў г.Мінска па тэрытарыяльнай прыналежнасці;
- прадстаўляе ў Мінгарвыканкам для разгляду праекты рашэнняў і распараджэнняў старшыні Мінгарвыканкама па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю камітэта;
- узаемадзейнічае ў межах паўнамоцтваў са структурнымі падраздзяленнямі Мінгарвыканкама і Міністэрства аховы здароўя, іншымі дзяржаўнымі органамі, арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці, грамадскімі аб'яднаннямі;
- дзейнічае без даверанасці ад імя камітэта, прадстаўляе яго інтарэсы ў адносінах з іншымі арганізацыямі;
- забяспечвае выкананне фінансавай дысцыпліны і абарону маёмасных і іншых інтарэсаў камітэта;
- узначальвае калегію камітэта і кіруе яе працай;
- удзельнічае ў пасяджэннях Мінгарвыканкама, у нарадах, якія праводзяцца старшынёй Мінгарвыканкама і яго намеснікамі, пры абмеркаванні пытанняў, якія ўваходзяць у кампетэнцыю камітэта;
- удзельнічае ў пасяджэннях, нарадах, калегіях Міністэрства аховы здароўя пры абмеркаванні пытанняў, якія ўваходзяць у кампетэнцыю камітэта;
- ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з заканадаўствам.