Версія для слабавiдушчых

Аб камітэце

Камітэт па ахове здароўя Мінгарвыканкама ўтвораны ў складзе Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта як яго структурнае падраздзяленне і з'яўляецца галіновым органам выканаўчай улады, які кіруе дзейнасцю лячэбна-прафілактычных і іншых устаноў і прадпрыемстваў, якія знаходзяцца ў яго падпарадкаванні.

 

 

Кіраўніцтва

Старшыня камітэта

Казачонак Жанна Віктараўна

  • ажыццяўляе кіраўніцтва дзейнасцю камітэта на аснове адзінаначалля;
  • у межах сваёй кампетэнцыі выдае загады, абавязковыя для выканання работнікамі камітэта, падпарадкаванымі арганізацыямі, арганізуе і кантралюе іх выкананне;
  • ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва падначаленымі арганізацыямі, уносіць прапановы ў Мінгарвыканкам аб стварэнні і спыненні іх дзейнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам, нясе адказнасць за незабеспячэнне стабільнага і эфектыўнага функцыянавання падначаленых арганізацый, за непрыняцце або несвоечасовае прыняцце мер да кіраўнікоў гэтых арганізацый, якія не забяспечылі стабільную іх працу і эфектыўнае выкарыстанне дзяржаўнай маёмасці;
  • прызначае на пасаду і вызваляе ад пасады кіраўнікоў падпарадкаваных арганізацый па ўзгадненні з намеснікам старшыні Мінгарвыканкама па кірунку дзейнасці і кіраўнікамі адміністрацый раёнаў г.Мінска па тэрытарыяльнай прыналежнасці;
  • прадстаўляе ў Мінгарвыканкам для разгляду праекты рашэнняў і распараджэнняў старшыні Мінгарвыканкама па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю камітэта;
  • узаемадзейнічае ў межах паўнамоцтваў са структурнымі падраздзяленнямі Мінгарвыканкама і Міністэрства аховы здароўя, іншымі дзяржаўнымі органамі, арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці, грамадскімі аб'яднаннямі;
  • дзейнічае без даверанасці ад імя камітэта, прадстаўляе яго інтарэсы ў адносінах з іншымі арганізацыямі;
  • забяспечвае выкананне фінансавай дысцыпліны і абарону маёмасных і іншых інтарэсаў камітэта;
  • узначальвае калегію камітэта і кіруе яе працай;
  • удзельнічае ў пасяджэннях Мінгарвыканкама, у нарадах, якія праводзяцца старшынёй Мінгарвыканкама і яго намеснікамі, пры абмеркаванні пытанняў, якія ўваходзяць у кампетэнцыю камітэта;
  • удзельнічае ў пасяджэннях, нарадах, калегіях Міністэрства аховы здароўя пры абмеркаванні пытанняў, якія ўваходзяць у кампетэнцыю камітэта;
  • ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з заканадаўствам.

 

Першы намеснік старшыні

Удот Павел Сяргеевіч

Удот Павел Сяргеевіч

  • ажыццяўляе кіраўніцтва падпарадкаванымі арганізацыямі аховы здароўя, каардынуе іх дзейнасць;
  • каардынуе працу па вывучэнні стану здароўя насельніцтва, па распрацоўцы і правядзенні мерапрыемстваў, накіраваных на прадухіленне захворванняў, зніжэнне захворвання, інваліднасці і смяротнасці, павелічэнне працягласці жыцця насельніцтва;
  • прымае меры па арганізацыі аказання даступнай медыцынскай дапамогі насельніцтву;
  • прымае меры па ацэнцы і ўдасканаленні якасці аказання медыцынскай дапамогі, павышэнні яе эфектыўнасці, укараненні новых арганізацыйных і лячэбна-дыягнастычных тэхналогій;
  • каардынуе працу па ахове рэпрадуктыўнага здароўя насельніцтва, умацаванні здароўя жанчын і дзяцей;
  • каардынуе працу па рэалізацыі рэгіянальных праграм у галіне аховы здароўя;
  • каардынуе працу па забеспячэнні ўстаноў аховы здароўя лекавымі сродкамі, медыцынскімі вырабамі;
  • арганізуе работу па правядзенні медыцынскай экспертызы і медыцынскай рэабілітацыі ў падпарадкаваных арганізацыях;
  • ажыццяўляе комплекс мер па медыцынскім забеспячэнні грамадзян, якія пацярпелі ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС;
  • ажыццяўляе комплекс мер па медыцынскай абароне насельніцтва пры надзвычайных сітуацыях;
  • каардынуе дзейнасць у галіне прафілактыкі, рэабілітацыі, фарміравання здаровага ладу жыцця;
  • арганізуе і праводзіць у межах кампетэнцыі працу па прафілактыцы карупцыі ў Камітэце, падпарадкаваных арганізацыях;
  • каардынуе працу па развіцці платных медыцынскіх паслуг, экспарце медыцынскіх паслуг у падначаленых арганізацыях аховы здароўя;
  • у рамках кампетэнцыі каардынуе работу па выкананні падначаленымі арганізацыямі даведзеных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця;
  • разглядае ў адпаведнасці з заканадаўствам звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб, арганізуе іх асабісты прыём па пытаннях, аднесеных да кампетэнцыі камітэта;
  • ажыццяўляе комплекс мер па абароне дзяржаўных сакрэтаў у Камітэце і каардынуе працу ў падпарадкаваных арганізацыях;
  • ажыццяўляе каардынацыю комплексу мер па мабілізацыйнай падрыхтоўцы падначаленых арганізацый;
  • каардынуе работу па распрацоўцы і прадстаўленні ва ўстаноўленым парадку ў Мінгарвыканкам праектаў рашэнняў і распараджэнняў старшыні Мінгарвыканкама па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю;
  • каардынуе працу па фарміраванні, вядзенні, эксплуатацыі інфармацыйных сістэм, інфармацыйных рэсурсаў, баз (банкаў) дадзеных і (або) рэгістраў (рэестраў) у ахове здароўя;
  • ажыццяўляе іншыя функцыі ў адпаведнасці з заканадаўствам.

 

 

Намеснік старшыні

Саламонава Таццяна Сяргееўна

 

  • вядзенне пытанняў будаўніцтва, мадэрнізацыі, рэканструкцыі, а таксама ўсіх відаў рамонтных прац у падпарадкаваных арганізацыях;
  • кантроль за ўтрыманнем і эксплуатацыяй будынкаў, збудаванняў і прылеглых тэрыторый падпарадкаваных арганізацый;
  • арганізацыя і кантроль працы па аддзелах, якія ім курыруюцца;
  • кантроль выканання падначаленымі аддзеламі працоўнай і выканаўчай дысцыпліны;
  • вядзенне перапіскі з органамі дзяржаўнага кіравання і арганізацыямі незалежна ад формы ўласнасці ў межах кампетэнцыі;
  • вядзенне пытанняў арганізацыі закупак работ і паслуг, вырабаў медыцынскага прызначэння, своечасовага ўводу ў эксплуатацыю медыцынскага абсталявання, вырабаў медыцынскага прызначэння і медыцынскай тэхнікі;
  • кантроль за эфектыўным і мэтавым выкарыстаннем вылучанага бюджэтнага фінансавання ў рамках капітальнага будаўніцтва, рэканструкцыі, мадэрнізацыі і рамонту;
  • планаванне будаўніцтва новых аб’ектаў;
  • арганізацыя і кантроль дзейнасці падпарадкаваных арганізацый па пытаннях эканоміі і беражлівага выкарыстання паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў;
  • арганізацыя працы і кантроль за выкананнем падначаленымі арганізацыямі паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця;
  • арганізацыя працы і кантроль за дзейнасцю падпарадкаваных арганізацый, якая прыносіць даходы;
  • арганізацыя ўключэння ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемай і неэфектыўна выкарыстоўваемай маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці г. Мінска;
  • кіраўніцтва працай і кантроль за фінансава-гаспадарчай дзейнасцю УП «Жылздраў», УП «Медык», КУП «Мінсксанаўтатранс», КУП «Клініка эстэтычнай стаматалогіі», КУП «Клінічны цэнтр пластычнай хірургіі і медыцынскай касметалогіі г. Мінска», гандлёва-вытворчага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Камбінат харчавання “Вітамін”»;
  • вядзенне жыллёвых пытанняў;
  • арганізацыя і кантроль за выкананнем нормаў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11.03.2004 № 1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны» па кірунку дзейнасці;
  • арганізацыя і кантроль за выкананнем нормаў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 14.06.2007 № 3 «Аб прыярытэтных кірунках умацавання эканамічнай бяспекі дзяржавы»;
  • арганізацыя і кантроль за выкананнем нормаў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31.12.2010 № 4 «Аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь»;
  • арганізацыя працы і кантроль за выкананнем патрабаванняў нормаў заканадаўства па ахове працы і пажарнай бяспекі ў падпарадкаваных арганізацыях;
  • арганізацыя і кантроль за ходам ліквідацыі наступстваў аварый у падпарадкаваных арганізацыях;
  • арганізацыя ўзаемадзеяння і супрацоўніцтва ў межах кампетэнцыі з Мінгарвыканкамам, Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, РУП «Белмедтэхніка» і РУП «Белфармацыя», праектнымі і будаўнічымі арганізацыямі, іншымі арганізацыямі розных формаў уласнасці;
  • узаемадзеянне са сродкамі масавай інфармацыі ў межах курыруемых пытанняў.