Версія для слабавiдушчых

Частыя пытанні

Мне 70 гадоў, інвалід II групы, у 2010 г. у Мінскім гарадскім кардыялагічным дыспансеры мне былі рэкамендаваныя лекавыя сродкі: фазікард, фізіятэнз, небілет. З красавіка 2012 г. названыя лекавыя сродкі мне не выпісваюць па льгоце, а мне яны неабходныя. Можа быць можна зрабіць выключэнне?

У адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь ільготнае лекавае забеспячэнне пацыентаў ажыццяўляецца па рэцэптах лекараў у межах пераліку асноўных лекавых сродкаў, зацверджанага пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 2012 г. № 25 «Аб унясенні змены ў пастанову Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 16 ліпеня 2007 г. № 65». Лекавыя прэпараты, не ўключаныя ў пералік, выпісцы на льготных умовах не падлягаюць. Разам з тым існуе шэраг лекавых айчынных вытворцаў, якія аказваюць аналагічнае дзеянне і ўваходзяць у пералік асноўных лекавых сродкаў і дазволеныя да выпіскі на льготнай аснове. Лекавыя сродкі айчыннай вытворчасці адпавядаюць усім сучасным патрабаванням і не саступаюць па эфектыўнасці і бяспецы лекавым сродкам замежнай вытворчасці. Для падбору адэкватнай тэрапіі Вам неабходна звярнуцца да лекара па месцы Вашага дыспансэрнага назірання. Непасрэдна лекар, які лечыць, прымае кампетэнтнае рашэнне аб магчымасці прызначэння лекавых сродкаў у кожным канкрэтным выпадку, у тым ліку на льготных умовах і бясплатна, у адпаведнасці з медыцынскімі паказаннямі.

Як выпісваюцца лекавыя сродкі для дзіцяці да трох гадоў?

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 сакавіка 2012 г. №139 «Аб ільготным Забеспячэнні лекавымі сродкамі асобных катэгорый грамадзян» прадастаўлена права дзецям ва ўзросце да трох гадоў на бясплатнае забеспячэнне лекавымі сродкамі, якія выдаюцца па рэцэптах лекараў у межах пераліку асноўных лекавых сродкаў. Пералік асноўных лекавых сродкаў зацверджаны пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 2012 г. № 25 «Аб унясенні змены ў пастанову Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 16.07.2007 № 65».

Якія льготы на набыццё лекавых сродкаў маюць інваліды III групы?

Разам з інвалідамі першай і другой групы, якія карыстаюцца правам ільготнага лекавага забеспячэння, у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 сакавіка 2012 г. №139 «Аб ільготным Забеспячэнні лекавымі сродкамі асобных катэгорый грамадзян» у мэтах дадатковай сацыяльнай падтрымкі па забеспячэнню лекавымі сродкамі асобных катэгорый грамадзян прадастаўлена права грамадзянам, якія з’яўляюцца інвалідамі ІІІ групы, акрамя асоб, ільготнае забеспячэнне лекавымі сродкамі якіх ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 года «Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян», а таксама асоб, інваліднасць якіх наступіла ў выніку супрацьпраўных дзеянняў, па прычыне алкагольнага, наркатычнага, таксічнага ап’янення, членашкодніцтва, на 50-працэнтную зніжку з кошту лекавых сродкаў, якія выдаюцца па рэцэптах лекараў у межах пераліку асноўных лекавых сродкаў у парадку, які вызначаецца Урадам Рэспублікі Беларусь, для лячэння захворвання, якое прывяло да інваліднасці. ільготнае лекавае забеспячэнне інвалідаў трэцяй групы ажыццяўляецца па асноўным захворванні, якое прывяло да інваліднасці, у межах Пераліку асноўных лекавых сродкаў, зацверджанага пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 2012 г. № 25 «Аб унясенні змены ў пастанову Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 16.07.2007 № 65». Захворванне, па якім ажыццяўляецца права на ільготнае забеспячэнне лекавымі сродкамі па трэцяй групе інваліднасці, вызначае ВКК тэрытарыяльнай паліклінікі па месцы жыхарства ў адпаведнасці з заключэннем, вынесеным МРЭК.

Ці правамерна ў дзіцячай паліклініцы адмовілі ў выдачы лістка непрацаздольнасці па догляду за дзіцем без агляду дзіцяці?

21 сакавіка дзіцяці зроблена адэнатамія. 22 сакавіка мы выпісаны са стацыянара з закрытым лістом непрацаздольнасці. Я звярнулася ў паліклініку з эпікрызам і просьбай аб выдачы ліста непрацаздольнасці па догляду за хворым дзіцём. Атрымала адмову з прычыны адсутнасці дзіцяці. Патлумачыла, што дзіця адчувае сябе нездаровым. Можа, трэба ўнесці змены ў Інструкцыю і даць магчымасць у некаторых выпадках выдаваць бальнічныя ў адсутнасці на прыёме дзяцей.

Парадак выдачы лісткоў непрацаздольнасці вызначаны Інструкцыяй аб парадку выдачы лісткоў непрацаздольнасці і даведак часовай непрацаздольнасці, зацверджанай пастановай Міністэрства аховы здароўя і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 09.07.2002 № 52/97. Лісток непрацаздольнасці пацвярджае факт наступлення часовай непрацаздольнасці, якая ўстанаўліваецца лекарам пасля асабістага агляду. Падстаў для ўнясення змяненняў у дадзенае палажэнне няма.

Дзіцяці 3,5 гады. Маці працуе. З 01.06.2012 па 01.07.2012 пайшла ў дадатковы адпачынак з захаваннем заработнай платы ў сувязі з навучаннем. 05.06.2012 дзіцяці выстаўлены бранхіт, бацьку адмовілі ў выдачы лістка непрацаздольнасці па доглядзе за хворым дзіцем. Ці правамерна гэта?

Парадак выдачы лісткоў непрацаздольнасці вызначаны пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 09.07.2002 № 52/97. У адпаведнасці з п. 43 дадзенай пастановы, лісток непрацаздольнасці выдаецца «з дня, калі асоба, якая ажыццяўляе догляд, мае патрэбу ў вызваленні ад працы», гэта значыць у перыяд водпуску лісток непрацаздольнасці па догляду не выдаецца. Згодна з п. 50, калі ў сям’і ёсць асоба (маці, бацька, усынавіцелі і інш.), якая не працуе (або знаходзіцца ў адпачынку), лісток непрацаздольнасці па догляду за дзіцем да 14 гадоў у гэтай сям’і не выдаецца.

Я навучэнка каледжа 4-га курса, на платнай форме навучання, цяжарнасць 30 тыдняў. Ці належыць мне аплата бальнічнага па цяжарнасці і родах? Куды звярнуцца?

Парадак выдачы лістка непрацаздольнасці па цяжарнасці і родах вызначаны пастановай Міністэрства аховы здароўя і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 09.07.2002 № 52/97. Лісток непрацаздольнасці па цяжарнасці і родах выдаецца лекарам акушэрам-гінеколагам з 30 тыдняў цяжарнасці на 126 дзён у арганізацыі аховы здароўя, дзе назіраецца цяжарная (жанчынам, якія пражываюць на тэрыторыях радыеактыўнага забруджвання – з 27 тыдняў цяжарнасці на 146 каляндарных дзён). Студэнтам, якія навучаюцца на дзённых аддзяленнях у прафесійна-тэхнічных, сярэдніх спецыяльных і вышэйшых установах адукацыі, у тым ліку на платнай форме, лісток непрацаздольнасці па цяжарнасці і родах выдаецца ў агульным парадку.

Як запісацца на вадзіцельскую камісію ва УП «24-я гарадская паліклініка спецмедаглядаў»?

Запіс на медыцынскі агляд на допуск да кіравання транспартнымі сродкамі ва УП «24-я гарадская паліклініка спецмедаглядаў» ажыццяўляецца па тэлефонах (гарадскі: +375 17 237-05-60, мабільныя: +375 29 559-45-77 (МТС), +375 44 735-74-46 (Velcom), праз Інтэрнэт і ў парадку самазапісу ў аддзяленні па аглядзе кіроўцаў.

Ці можна мне прайсці медыцынскую камісію на допуск да кіравання транспартнымі сродкамі ва УП «24-я гарадская паліклініка спецмедаглядаў», не маючы Мінскай прапіскі?

Для праходжання вадзіцельскай медыцынскай камісіі неабходна прадставіць у рэгістратуру УП «24-я гарадская паліклініка спецмедаглядаў» выпіску з медыцынскіх дакументаў паліклінікі па месцы абслугоўвання ў г. Мінску (з указаннем дазволу на абслугоўванне), пашпарт, ваенны білет для мужчын, два фота 3х4. Звесткі з наркалагічнага і псіхіятрычнага дыспансераў (па месцы Вашай рэгістрацыі) УП «24-я гарадская паліклініка спецмедаглядаў» запытае самастойна пры наяўнасці Вашай заявы, тэрмін выканання — на працягу тыдня, але Вы можаце самастойна даць гэтую інфармацыю для паскарэння працэдуры.

Што неабходна, каб прайсці медыцынскі агляд на допуск да працы ў прафесіі вадзіцель?

Для афармлення даведкі аб стане здароўя неабходна прад’явіць у рэгістратуру УП «24-я гарадская паліклініка спецмедаглядаў» наступныя дакументы:

пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу;
напраўленне з месца працы з указаннем № дагавора, заключанага паміж арганізацыяй і УП «24-ая паліклініка спецмедаглядаў», віду аплаты (наяўная, безнаяўная) або чэка аб аплаце ў касе паліклінікі кошту медыцынскіх паслуг згодна з прэйскурантам (для прыватных асоб), які вяртаецца па завяршэнні медыцынскага агляду;
выпіска з медыцынскіх дакументаў арганізацыі аховы здароўя па месцы абслугоўвання, якая змяшчае звесткі аб рэнтгенафлюараграфічным абследаванні, прышчэпках АДС па ўзросце;
фатаграфія 3х4 см;
аналіз кала для правядзення лабараторных даследаванняў.
Больш падрабязную інфармацыю аб праходжанні медыцынскіх аглядаў Вы можаце атрымаць на сайце:
24gp.by

Які парадак абскарджання заключэння спецыялізаванай, міжраённай (раённай, гарадской), цэнтральнай медыка-рэабілітацыйнай экспертнай камісіі?

Грамадзянін (яго законны прадстаўнік) можа абскардзіць заключэнне спецыялізаванай, міжраённай (раённай, гарадской) камісіі ў 30-дзённы тэрмін на падставе пісьмовай заявы, якая падаецца ў камісію, якая праводзіла медыка-сацыяльную экспертызу, альбо ў цэнтральную камісію. Камісія, якая праводзіла медыка-сацыяльную экспертызу грамадзяніна, у трохдзённы тэрмін з дня рэгістрацыі яго пісьмовай заявы накіроўвае яго заяву, акт агляду з даданнем усіх наяўных дакументаў у цэнтральную камісію. Цэнтральная камісія не пазней за 30 дзён з дня рэгістрацыі пісьмовай заявы грамадзяніна праводзіць яго медыка-сацыяльную экспертызу (агляд па абскарджанню) і на падставе атрыманых вынікаў выносіць заключэнне МРЭК. У выпадку абскарджання грамадзянінам заключэння цэнтральнай камісіі галоўны ўрач МРЭК адпаведнай вобласці (г. Мінска) даручае правядзенне медыка-сацыяльнай экспертызы іншаму складу лекараў-экспертаў цэнтральнай камісіі МРЭК. Пры нязгодзе грамадзяніна (яго законнага прадстаўніка) з заключэннем МРЭК, вынесеным пры аглядзе па абскарджанні, у 30-дзённы тэрмін яго медыцынскія экспертныя дакументы могуць быць разгледжаны пры правядзенні незалежнай медыцынскай экспертызы ў парадку, устаноўленым Урадам Рэспублікі Беларусь. Заключэнні цэнтральнай камісіі могуць быць абскарджаныя грамадзянінам у судовым парадку і ў тэрміны, устаноўленыя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Больш падрабязную інфармацыю па пытаннях медыка-сацыяльнай экспертызы Вы можаце атрымаць на сайце:
www.mrek.by

Не магу бясплатна патрапіць у радзільню №2 г. Мінска. Я пражываю ва Фрунзенскім раёне. У цяперашні час сутыкнулася з наступнай праблемай. Цяжарная другім дзіцем. Лекар, у якога я назіраюся, накіравала на захаванне і наступныя роды ў 3-й радзільню. Першага я нараджала ў радзільным доме №2, чаму цяпер я павінна ехаць у 3-ю радзільню. Прычым радзільня №2 знаходзіцца ў пяці прыпынках ад майго месца жыхарства.

У Рэспубліцы Беларусь, у тым ліку ў г. Мінску, з мэтай паляпшэння якасці медыцынскай дапамогі цяжарным жанчынам і нованароджаным дзецям функцыянуе рознаўзроўневая сістэма перынатальнай дапамогі. Загадам Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 23.01.2012 № 52 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб рознаўзроўневай сістэме перынатальнай дапамогі і парадку яе функцыянавання ў Рэспубліцы Беларусь» вызначаны паказанні для шпіталізацыі ў родадапаможныя ўстановы па тэрытарыяльным прынцыпе. Установа аховы здароўя «Гарадскі клінічны радзільны дом № 2» з’яўляецца перынатальным цэнтрам I ўзроўню. У дадзеным цэнтры аказваецца спецыялізаваная медыцынская дапамога ў выпадку заўчасных родаў і іншых цяжкіх ускладненняў цяжарнасці жанчынам г. Мінска і іх нованароджаным дзецям. Такім чынам, Вы можаце быць шпіталізаваны ў радзільны дом №2 толькі пры наяўнасці паказанняў для шпіталізацыі ў перынатальны цэнтр I ўзроўню або на платнай аснове пры наяўнасці ўмоў (свабодных месцаў) у паказанай установе.

Зарэгістраваны ў Мінскім раёне, працую і жыву ў г. Мінску. Ці магу я атрымліваць медыцынскае абслугоўванне ў паліклініцы па месцы свайго пражывання ў г. Мінску?

У адпаведнасці з пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 22.12.2008 № 229 «Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку аказання медыцынскай дапамогі грамадзянам Рэспублікі Беларусь па-за іх месцам жыхарства (месцам знаходжання) і прызнанні страціўшым сілу пастановы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 10.06.2002 г. № 29» медыцынская дапамога можа аказвацца ў любой дзяржаўнай медыцынскай установе Рэспублікі Беларусь. Для атрымання медыцынскай дапамогі па-за месцам жыхарства Вам неабходна звярнуцца да галоўнага ўрача дзяржаўнай установы аховы здароўя з пісьмовай заявай аб часовым замацаванні Вас на медыцынскае абслугоўванне за дадзенай установай. Пры падачы заявы аб часовым замацаванні Вы абавязаны прад’явіць пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.