Версія для слабавiдушчых

Аб камітэце

Камітэт па ахове здароўя Мінгарвыканкама ўтвораны ў складзе Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта як яго структурнае падраздзяленне і з'яўляецца галіновым органам выканаўчай улады, які кіруе дзейнасцю лячэбна-прафілактычных і іншых устаноў і прадпрыемстваў, якія знаходзяцца ў яго падпарадкаванні

Схема структуры камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама

 

Кіраўніцтва

Старшыня камітэта

Казачонак Жанна Віктараўна

 

Каардынуе i кантралюе:

  • узаемадзеянне і супрацоўніцтва з Мінгарвыканкамам, Міністэрствам аховы здароўя, арганізацыямі розных формаў уласнасці;
  • узаемадзеянне са сродкамі масавай інфармацыі ў межах кампетэнцыі.

 

 

Першы намеснік старшыні

Удот Павел Сяргеевіч

Удот Павел Сяргеевіч

Выконвае функцыі:

  • арганізацыя работы па фарміраванні і рацыянальным выкарыстанні ложкавага фонду;
  • аптымізацыя сеткі арганізацый аховы здароўя;
  • ўкараненне сучасных лячэбна-дыягнастычных тэхналогій;
  • арганізацыя працы лячэбнага-кантрольнага савета;
  • арганізацыя работы па атэстацыі і кваліфікацыі;
  • арганізацыя работы па папярэджанні і барацьбе з карупцыяй у камітэце і арганізацыях, падпарадкаваных камітэту;
  • арганізацыя і агульны кантроль за выкананнем нормаў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11.03.2004 №1 "Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны";
  • арганізацыя і кантроль за выкананнем нормаў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27.12.2006 №2 "Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэння якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва";
  • кантроль за рацыянальным выкарыстаннем медыцынскага абсталявання падпарадкаванымі арганізацыямі;
  • арганізацыя работы і кантроль лекавага забеспячэння падпарадкаваных арганізацый;
  • арганізацыя і кантроль аказання медыцынскай дапамогі пры надзвычайных сітуацыях;
  • арганізацыя работы і кантроль забеспячэння падпарадкаванымі арганізацыямі якаснай, кваліфікаванай медыцынскай (першаснай, стацыянарнай, спецыялізаванай) дапамогі даросламу і дзіцячаму насельніцтву.

 

 

Намеснік старшыні

Саламонава Таццяна Сяргееўна

Выконвае функцыі:

  • права падпісання лістоў па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю;
  • вядзенне пытанняў будаўніцтва, мадэрнізацыі, рэканструкцыі, а таксама ўсіх відаў рамонтных прац у падпарадкаваных арганізацыях;
  • кантроль за ўтрыманнем і эксплуатацыяй будынкаў, збудаванняў і прылеглых тэрыторый падпарадкаваных арганізацый;
  • арганізацыя і кантроль працы па аддзелах, якія ім курыруюцца;
  • кантроль выканання падначаленымі аддзеламі працоўнай і выканаўчай дысцыпліны;
  • вядзенне перапіскі з органамі дзяржаўнага кіравання і арганізацыямі незалежна ад формы ўласнасці ў межах кампетэнцыі;
  • вядзенне пытанняў арганізацыі закупак работ і паслуг, вырабаў медыцынскага прызначэння, своечасовага ўводу ў эксплуатацыю медыцынскага абсталявання, вырабаў медыцынскага прызначэння і медыцынскай тэхнікі;
  • кантроль за эфектыўным і мэтавым выкарыстаннем вылучанага бюджэтнага фінансавання ў рамках капітальнага будаўніцтва, рэканструкцыі, мадэрнізацыі і рамонту;
  • планаванне будаўніцтва новых аб’ектаў;
  • арганізацыя і кантроль дзейнасці падпарадкаваных арганізацый па пытаннях эканоміі і беражлівага выкарыстання паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў;
  • арганізацыя працы і кантроль за выкананнем падначаленымі арганізацыямі паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця;
  • арганізацыя працы і кантроль за дзейнасцю падпарадкаваных арганізацый, якая прыносіць даходы;
  • арганізацыя ўключэння ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемай і неэфектыўна выкарыстоўваемай маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці г. Мінска;
  • кіраўніцтва працай і кантроль за фінансава-гаспадарчай дзейнасцю УП «Жылздраў», УП «Медык», КУП «Мінсксанаўтатранс», КУП «Клініка эстэтычнай стаматалогіі», КУП «Клінічны цэнтр пластычнай хірургіі і медыцынскай касметалогіі г. Мінска», гандлёва-вытворчага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Камбінат харчавання “Вітамін”»;
  • вядзенне жыллёвых пытанняў;
  • арганізацыя і кантроль за выкананнем нормаў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11.03.2004 № 1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны» па кірунку дзейнасці;
  • арганізацыя і кантроль за выкананнем нормаў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 14.06.2007 № 3 «Аб прыярытэтных кірунках умацавання эканамічнай бяспекі дзяржавы»;
  • арганізацыя і кантроль за выкананнем нормаў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31.12.2010 № 4 «Аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь»;
  • арганізацыя працы і кантроль за выкананнем патрабаванняў нормаў заканадаўства па ахове працы і пажарнай бяспекі ў падпарадкаваных арганізацыях;
  • арганізацыя і кантроль за ходам ліквідацыі наступстваў аварый у падпарадкаваных арганізацыях;
  • арганізацыя ўзаемадзеяння і супрацоўніцтва ў межах кампетэнцыі з Мінгарвыканкамам, Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, РУП «Белмедтэхніка» і РУП «Белфармацыя», праектнымі і будаўнічымі арганізацыямі, іншымі арганізацыямі розных формаў уласнасці;
  • узаемадзеянне са сродкамі масавай інфармацыі ў межах курыруемых пытанняў.